Перайсці да зместу

Гісторыя Уругвая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Даеўрапейскі перыяд

[правіць | правіць зыходнік]

Да XVI стагоддзя тэрыторыю сучаснага Уругвая насялялі плямёны індзейцаў чаруа, якія не мелі моцных традыцый дзяржаўнасці.

Каланіяльны перыяд

[правіць | правіць зыходнік]

З 1515 году пачалося пранікненне іспанцаў. Да XVIII стагоддзя гэтая тэрыторыя не цікавіла каланізатараў, хіба кантрабандысты выкарыстоўвалі яе для перапраўкі тавараў у Буэнас-Айрэс. Толькі у 1724 годзе быў заснаваны Мантэвідэа, у 1750 іспанцы афіцыйна замацавалі гэтую тэрыторыю за сабой пад назвай Усходняя паласа (Banda Oriental), у складзе віцэ-каралеўства Перу, У 1776-1810 гадах — віцэ-каралеўства Рыа-дэ-ла-Плата. Індзейцы чаруа былі цалкам знішчаны, часткова яны змяшаліся з каланізатарамі.

Барацьба за незалежнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку ХІХ стагоддзя барацьбу за незалежнасць узначаліў Хасэ Арцігас, якога звалі "лідарам нацыі гауча" (el lider de la Nación Gaucha), прычым барацьба вялася не толькі з іспанцамі, але і з магутнымі суседзямі — Бразіліяй і Аргенцінай.

Juan Manuel Blanes, Клятва 33 арыенталіс

У 1810 у выніку травеньскай рэвалюцыі з'явілася дзяржава Злучаных правінцый Рыа-дэ-ла-Плата, куды ўругвайскія землі пад назвай Усходняя правінцыя ўваходзілі разам з сучаснай паўночнай Аргенцінай. Але Уругвай прагнуў незалежнасці.

Незалежны Уругвай паўстаў у выніку аргенцінска-бразіліскага канфлікта. У 1816 годзе з маўклівай згоды Буэнас-Айрэсу Усходняя правінцыя была акупавана Бразіліяй. У 1825 група партызан, вядомыя як 33 арыенталіс, на чале з Хуанам Лавальеха павялі барацьбу з бразільскімі войскамі, якую Буэнас-Айрэс на гэты раз ужо падтрымаў. У выніку трохгадовага канфлікта бразільцы былі вымушаны адмовіцца ад тэрытарыяльных прэтэнзій. У 1828 Уругвай атрымаў незалежнасць і сваю сучасную назву. 25 жніўня 1825 — дзень выгнання бразільскіх акупантаў — стаў днём незалежнасці.

У 1831 адбылося апошняе паўстанне індзейцаў чаруа, у бітве пры Сальсіпуэдэсе загінулі амаль усе індзейскія воіны. У 1830-х сфарміраваліся дзве галоўныя палітычныя партыі, што існуюць і сёння: прабразільскія "чырвоныя" і прааргенцінскія "белыя". У залежнасці ад таго, якая патрыя была ва ўладзе, Уругвай арыентаваўся на адпаведнага суседа. Апазіцыйная ж партыя магла "запрасіць" сабе на дапамогу войскі іншага суседа. У 1865 Уругвай быў уцягнуты у вайну супраць Парагвая.

У апошнія дзесяцігоддзі XIX стагоддзя ва Уругваі ўмацоўвалася стабільнасць. Назіраўся эканамічны рост, звязаны з развіццём жывёлагадоўлі. Ургувай з'яўляецца другой краінай у свеце, якая абвясціла абавязковую і бясплатную адукацыю (1877). Тады ж Уругвай сталі называць "Паўднёваамерыканскай Швейцарыяй"

У 1929 году пачалася Вялікая дэпрэсія, што нанесла значны ўдар па эканоміцы Уругвая. 1930-я - 1970-я сталі часам ваенных пераваротаў і шматлікіх непрацяглых дыктатур. З 1970-х Уругвай прытрымліваецца пераважна левай палітычнай арыентацыі. У 1967-1971 у краіне дзейнічаў марксіцкі партызанскі рух Тупамарас, у якім удзельнічаў і будучы прэзідэнт Хасэ Мухіка. У 1991 годзе Уругвай уступіў у эканамічны блок МЕРКАСУР.